Нэнсі Пэлосі — Ціханоўскай на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы: «Захапляюся Вамі і беларусамі»
З 18 па 20 лютага ў Мюнхэне праходзіць штогадовая канфэрэнцыя па бясьпецы. Ад Беларусі на яе прыехала Сьвятлана Ціханоўская. Яна выступіць на канфэрэнцыі і раскажа пра цяперашнюю сытуацыю ўнутры Беларусі, а таксама пра ролю Беларусі ў гарантаваньні рэгіянальнай і агульнаэўрапейскай бясьпекі.