Прэм’ер Вялікай Брытаніі: NATO гарантуе адсутнасьць пагрозы для Расеі
NATO гатовае даць гарантыі прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, што альянс не ўяўляе для Расеі пагрозы. Аб гэтым на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы заявіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.