На палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк завялі чарговую крымінальную справу
Цяпер берасьцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк, асуджаную летась на 2 гады калёніі, вінавацяць у злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).