Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Як выглядае жыццё ў Кіеве ва ўмовах вайны?

Госць Рацыі – жыхар Кіева Васіль Ядчанка – відэаблогер і журналіст.

РР: Як можна патлумачыць інфармацыю пра тое, што ў Расеі забаранілі “Эхо Москвы” і тэлеканал “Дождь” – вельмі папулярныя СМІ ў РФ?

Васіль Ядчанка: Усё да гэтага ішло. Кацярына Шульман – вядомы палітолаг – яшчэ ў самым пачатку вайны сказала, што каналы хутка будуць адключацца і застануцца ў расіян толькі тэлеканал “Звезда” і “Россия1”. Але зараз не той час, каб тэлеканалы адключылі, і ўсе дэзарыентаваныя. Можна ўключыць інтэрнэт і ўсё можна глядзець. Я , напрыклад, не губляў “Эхо Москвы”, я яго працягваю глядзець і слухаць праз Ютуб. Зараз 21 стагоддзе. А з ім спрабуюць весці войны па ўмовах 20 стагоддзя. Гэта проста адставанне ў 100 гадоў у галовах тых, хто пачаў гэтую вайну.

РР: Як выглядае сітуацыя ў Кіеве?

Васіль Ядчанка: Учора ўначы ў цэнтры Кіева, дзе я жыву, было тры ці чатыры сур’ёзныя выбухі. Дом захістаўся, як быццам ад землятруса. Разбурэнняў не было.

РР: Заклікаюць не выходзіць на вуліцу. Сапраўды так страшна?

Васіль Ядчанка: Асабліва першыя дні страшна было заставацца дома. Таму што ты глядзіш навіны пра тое, што адбываецца, проста такі жах – жах.  А калі ты выходзіш на вуліцу, ты разумееш, што жыццё працягваецца. І людзі ходзяць, і машыны ездзяць. Стаяць чэргі ў аптэкі, у магазіны. І ў прынцыпе ўсё працуе, усё прадаецца. Спачатку чэргі былі вялікія, а зараз яны зусім невялікія. Няма ніякага ажыятажу. Усё на паліцах ёсць.

За ўвесь час ніводнага разу не прапала святло, не выключыўся інтэрнэт і не прапала вада з крана. Газ не адключылі. Усё працуе.

РР: Як часта гучаць сірэны ў Кіеве?

Васіль Ядчанка: Яны гучаць часта, але не доўга. Калі зачынены вокны, і нешта глядзець, то сірэну зусім не чутно. Я арыентуюся на кіеўскія тэлеграм-каналы. Я ўсталяваў адмысловае прыкладанне, і калі пачынаецца паветраная трывога, у тэлефоне раздаецца адпаведны гук. Гэта адбываееца прыкладана кожныя дзве гадзіны. Але часта даюцца адбоі. Да бліжэйшага бамбасховішча ісці 40 секунд. Яно вельмі добра абсталяванае. Там ёсць і душ, і невялчікая кухня, і дастаткова памяшканняў і рамонт добры. Усё ж такі я абсталяваў сабе бяспечнае спальнае месца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, дома. Яно знаходзіцца ў калідоры, паміж сцен. А каб цалкам ноч у бамбасховішчы праводзіць, такога не было.

Ёсць, канешне, праблема, што зусім парушаецца рэжым сну і адпачынку. Даводзіцца засынаць у гадзін 5 – 6 раніцы.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа facebook.com/Vasili.Yadchanka

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *