Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Валер Карбалевіч: Лукашэнка спрабуе адскочыць, і зараз стаўка, што Беларусь зноў міратворца

Валер Карбалевіч дзеліцца меркаваннем пра вайну з Украінай, і пра Лукашэнку, які раптам вырашыў стаць міратворцам

У эфіры нашага радыё палітычны аналітык Валер Карбалевіч дзеліцца меркаваннем пра вайну з Украінай, і распавядае, чаму Лукашэнка вырашыў стаць міратворцам, замест таго, каб быць у адным шэрагу з Пуціным, якога прызналі ваенным злачынцам.

– Я лічу, што Лукашэнка рэальна не зацікаўлены ва ўдзелу беларускіх войск у гэтай вайне. І тут шмат прычынаў, найперш, гэта вайна непапулярна ў беларускім грамадстве, прычым непапулярна не толькі сярод праціўнікаў Лукашэнкі, але і сярод прыхільнікаў. Я думаю, што і кіруючая эліта, кіруючая наменклатура ў пэўнай разгубленасці і дэмаралізаці ад гэтай сітуацыі. Як Лукашэнка пераконваў іх, нават на нарадзе з вышэйшым кіраўніцтвам краіны з указкай стаяў каля мапы і расказваў пра генеральную лінію палітыкі, такую палітінфармацыю чытаў для свайго атачэння. А потым, калі падпісваў дакументы аб рашэнні рэферэндума, ён казаў, што яму не вераць. І ўсё гэта ёсць вынік таго, што грамадства вельмі насцярожана ўспрыняла сам факт вайны, і факт таго, што з беларускай тэрыторыі адбываюцца напады на Украіну. Таксама такі чыннік – вайна зацягваецца, і калісці Лукашэнка даваў інтерв’ю Уладзіміру Салаўёву і казаў, што вайна скончыцца за 3-4 дні, а калі так хутка закончыцца, то ёсць шанец застацца ў шэрагу з пераможцамі, атрымаць нейкія дывідэнды ці лаўры гэтай перамогі, магчыма, эканамічныя, а тут аказваецца, што канца вайны і не бачна.

Пуціна ўжо аб’явілі ваенным злачынцам, а апынуцца ў гэтай ролі ў адным шэрагу з Пуціным зусім не хочацца, таму што гэта зусім іншы статус. Адна справа – дыктатар, якія парушае правы ўласных грамадзян, зусім другая справа – ўдзел у вайне супраць суседняй краіны. Зусім іншыя стаўкі. Таму Лукашэнка спрабуе неяк адскочыць, і зараз стаўка на тое, што цяпер Беларусь зноў міратворца. Улады на яе спрабуюць рабіць акцэнт, Лукашэнка распавядаў пра тое, як ён доўга арганізоўваў перамовы, размаўляў з Зяленскім, размаўляў з Пуціным, а потым міністр замежных спраў Макей прыехаў на Прыпяць і выступіў на камеры перад дэлегацыямі, дзе расказваў, што менавіта Беларусь тут галоўны міратворца. Гэта вельмі паказальна.

– Але ў той жа час ракеты працягваюць з беларускай тэрыторыі запускацца ў бок Украіны, заходзяць расейскія войскі, тут Лукашэнка паказвае, што не кантралюе сітуацыю, калі Расея выкарыстоўвае Беларусь, як плацдарм?

– Гледзячы па ўсім, так. І гэта таксама непрыемная сітуацыя для Лукашэнкі. Таму ён спрабуе круціцца: з аднаго боку кажа, што даведаўся з медыя, што дзьве ракеты пусцілі, а з іншага боку кажа, што сам папрасіў Пуціна, каб гэтыя войскі ўвялі, бо статус кіраўніка, які не кантралюе тэрыторыю вельмі хваравіты для Лукашэнкі, як аўтарытарнага лідара.

Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Утренние пробки в Подмосковье составили 4 балла 3 июня

Российские банки попросили ЦБ узаконить механизм для работы карт "Мир" за рубежом

Соревнования по рыбной ловле прошли в районе Якиманка

Праздник с артистами и подарками провели для пациентов НИКИ детства 1 июня

Музыкальные новости

Хозяйка «голой» вечеринки Анастасия Ивлеева открывает в Москве азиатский ресторан

В Республике Марий Эл с успехом прошел кинофестиваль «Движение по вертикали» памяти Станислава Говорухина

Как Россия разгромила Польшу и вернула Смоленск

Собянин: Новый корпус больницы святого Владимира планируется открыть в 2025 году

Новости России

Озвучено, при каком условии резко подорожает доллар

Елену Малышеву врачи из Приморья

Россия расширит фронт еще на 500 километров

Глава Ленинского округа поздравил предпринимателей с профессиональным праздником

Экология в России и мире

Конференция «Общество и психическое здоровье» прошла в Ставрополе

Дело об избиении в Московской области азербайджанцем молотком участника СВО расследуют повторно

Лифтинг — Коги (нити с насечками)

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву

Спорт в России и мире

Медведев вышел в 1/8 финала «Ролан Гаррос» — 2024

Организм был не в состоянии: Потапова прокомментировала поражение на «Ролан Гаррос»

17-летний россиянин Даниил Саркисян разгромил Форбса из США на юниорском «Ролан Гаррос»

Димитров пробился в четвертьфинал Открытого чемпионата Франции

Moscow.media

Белоусов и его зам продолжают зачистку. Настала очередь главного коммунальщика Минобороны. Обвинение просит 12 лет за взятку

РОССИЮ ОЖИДАЕТ ПЛЮС 50 ГРАДУСОВ: КАКИМ ГОРОДАМ ЖДАТЬ АНОМАЛЬНУЮ ЖАРУ

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву

Количество «брака» в биомедицинских работах увеличилось в четыре раза за 20 лет







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *