Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Барыс Гарэцкі: Беларусы даюць рады, і беларусы ў любым выпадку за Украіну

Намеснік старшыні  “Беларускай асацыяцыі журналістаў” распавядае пра першыя дні вайны, якія ён застаў у Кіеве, і эвакуацыю адтуль, а таксама пра беларускіх калегаў, якія былі там.

Госць Рацыі – намеснік старшыні  “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Барыс Гарэцкі. Ён распавядае пра першыя дні вайны, якія ён застаў у Кіеве, і эвакуацыю адтуль, а таксама пра беларускіх калегаў, якія былі там.

РР: На пачатку запытаюся, у якім стане цяпер БАЖ? Я так разумею, што ўсе знаходзяцца дзе толькі мажліва па-за межамі Беларусі.

Барыс Гарэцкі: І гэта дадае нам устойлівасці ў пэўным сэнсе. А па-другое, леташняя сітуацыя навучыла беларускіх журналістаў шмат чаму, чаму зараз прыходзіцца вучыцца расейскім журналістам і, на жаль, украінскім. Па-першае, тое, што адбываецца з расейскімі медыя, з блакіроўкамі і ўвядзеннем крымінальнай адказнасці, мы ўжо гэта перажылі і ведаем, як з гэтым жыць. А гэта масавая рэлакацыя і проста неабходнасць эвакуацыі з вайсковых дзеянняў зноўку  – шматлікія беларусы гэта перажывалі летась. Вайсковых дзеянняў, дзякуй Богу, у Беларусі не было, але выезд з адным чамаданам, з адным заплечнікам ці нават у тым, у чым ты стаіш мусіш ехаць за мяжу, многім беларускім калегам гэта знаёма. Таму беларусы даюць рады, і беларусы ў любым выпадку за Украіну. А тут ёсць шэраг размоваў, на чыім баку беларускае грамадства. Калі браць журналістаў, больш за сто калег жылі ва Украіне да пачатку вайны, і я сам, і выданні, і персанальна журналісты, таму цяжка западозрыць беларускіх калег у падтрымцы агрэсіі. Гэта вайна, і непрыемна ад таго, што з беларускай тэрыторыі ляцелі ракеты ў тыя месцы, дзе мы, беларусы, таксама знаходзіліся.

РР: Табе асабіста давялося перажыць фактычна дзве эвакуацыі, спачатку з Менска ў Кіеў, а пасля з Кіева. Распавядзі, калі ласка, як пачалася для цябе вайна ва Украіне 24 лютага.

Барыс Гарэцкі: Насамрэч гэта не самы брутальны варыянт, з якім сутыкаліся людзі,  але справа ў тым, што Кіеў сур’ёзна патрапіў пад абстрэл у другую ноч, пачынаючы з другога дня вайны. Першую раніцу гучалі сігналы паветранай абароны, да нашых калегаў, якія жылі побач з метро Васількоўская, прыляцела ракета, і мірнае жыццё літаральна за адзін стрэл змяніла свой колер.

З першых хвілін, з першых гадзін у Кіеве многія людзі пачалі кудысьці выязджаць. Былі забітыя выезды, але ў мяне не было спачатку такога плана, што мне трэба кудысьці выехаць, і я спачатку спадзяваўся, што, можа быць, не дойдзе да такой поўнамаштабнай вайны.

РР: І ты быў не адзін, з сям’ёй, з малымі дзецьмі.

Барыс Гарэцкі: Канешне. Мы ўсе пераехалі ў Кіеў, мы адправілі дзяцей у школу і перавезлі ўсе рэчы. Таму трэба было пэўны час падтрыхтавацца і пераасэнсаваць, што далей. Але ў першы дзень мы клаліся спаць, і пачалася вось гэта страляніна, абстрэлы ракетамі, давялося ночыць у бомбасховішчы, таму на наступную раніцу ўжо асаблівых варыянтаў у галаве не было – толькі хутка сабраць рэчы, рухацца ў бок вакзала і выбірацца. Так мы чатыры дні дабіраліся рознымі шляхамі, у нас не самы страшны варыянт, таму што людзі суткамі стаялі на памежным пераходзе, і стаялі па некалькі сутак у аўтамабільных чэргах.

Нас пасадзілі сябры на аўтобус да Львова, а там мы разам з іншымі калегамі шукалі ўсе магчымыя варыянты і ў рэшце рэшт знайшлі, як прайсці мяжу, за адну ноч стаяння ў чарзе здолелі выехаць. Але ёсць выпадкі, калі нашы калегі і зараз застаюцца ў Кіеве, і, па-першае, працуюць для розных выданняў, па-другое, проста не хочуць выязджаць, бо лічаць, што цяпер яны мусяць быць там, на гэтым месцы. І многія беларусы зараз у Львове дапамагаюць з рознымі гуманітарнымі пытаннямі, рознымі ініцыятывамі, якія цяпер накіраваныя на падтрымку ўкраінцаў.

РР: А ты дабраўся ў Польшчу, так?

Барыс Гарэцкі: Так, я пакуль у Варшаве. Пакуль асабліва планаў далейшых няма, але мы ўвесь мінулы тыдзень займаліся дапамогай калегам. Яшчэ раз скажу, што больш за сто беларускіх калег былі ва Украіне. Адпаведна ўсе мы выехалі без нічога, але не ў гэтым была праблема, а ў тым, што трэба было рассяліць кудысьці калег. У кагосьці не было візаў, у кагосьці нават не было пашпартоў. Вырашаем вось такія пытанні, і важна, каб усе журналісты знайшлі нейкае такое месца на першы час, а далей будзем ужо старацца падтрымліваць тых, хто мае персанальную патрэбу.

І трэба сказаць, што ў Польшчы цяпер вельмі прыязна ставяцца да ўкраінцаў і да тых, хто прыехаў з Украіны. Я ведаю, што зараз ёсць такая дыскусія: на чыім баку беларусы, ці здрадзілі беларусы? Мне таксама гэта пытанне задавалі з Украіны шматлікія людзі, з якімі мы сутыкаліся, але цяжка западозрыць журналістаў у нелаяльнасці да Украіны, таму што мы ўсе жылі там і мы ўсе трапілі пад бомбы, абстрэлы. І цяпер я ведаю многіх калег, якія знаходзяцца ў такім стане, што не могуць працаваць у сваіх медыя. Але многія людзі збіраюць гуманітарную дапамогу і выходзяць на акцыі пратэсту тут, каля расейскай амбасады ў Варшаве. Проста робяць усё магчымае для падтрымкі ўкраінцаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:  

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Курс евро рухнул ниже 98 рублей на фоне укрепления рубля

В Москве на ВДНХ состоялось открытие "сердечного" цветника Пензенской области

Sber Private Banking победил на премии Frank Private Banking Award 2024

Казанскую икону Божией Матери встретили нижегородские православные

Музыкальные новости

«СВЯТОЙ ЛЕНИН» помогает В.В. Путину улучшить либо отменить налоги в обществе.

«Просто не афиширую»: куда пропала Волочкова с театральной сцены

«Байкал Сервис» стал партнером Премии 2ГИС

Тревел-тату как искусство: Яндекс Плюс запустил проект «Из путешествия – с татуировкой»

Новости России

Путин назвал президента Раиси надежным партнером России

Паралимпиец из Звенигорода примет участие в международных соревнованиях

Глава Лобни провела совещание по вопросам благоустройства в городе

Путин попросил Володина передать теплые слова о Раиси на его похоронах

Экология в России и мире

Почему употребляющим алкоголь и желающим похудеть надо каждый день пить томатный сок: раскрыта его невероятная польза

Щитовидная железа - что это? Где находится? Какие заболевания вызывает?

Российские туристы встретились с таджикскими строителями в Новой Зеландии и были удивлены их жизни и ответами на вопросы

Осторожно ВПЧ! Доктор Кутушов рассказал от чего появляются папилломы на теле

Спорт в России и мире

Рыбакина узнала свое место в новом мировом рейтинге

Экс‑теннисистка Джорджи обвиняется в краже мебели и ковров на €100 тысяч — СМИ

Арина Соболенко сняла траур по Кольцову и завела новые романтические отношения

Шнайдер вышла в финал турнира WTA-125 в Париже, обыграв Грачёву

Moscow.media

Шапки женские вязаные на Wildberries, 2024 — новый цвет от 392 руб. (модель 466)

ТСД SAOTRON RT-T50: высокопроизводительный терминал сбора данных промышленного класса

Сотрудник Дубненского отдела вневедомственной охраны Главного управления Росгвардии по Московской области встретился с учащимися МОУ СОШ №1

Сон







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *