З СІЗА выйшлі тры фігуранты «справы TUT.BY»
Ім зьмянілі меру стрыманьня.
У пятніцу 11 сакавіка з СІЗА № 1 выйшлі былыя намесьніца галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Марыя Новік, намесьніца генэральнага дырэктара па агульных пытаньнях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошваньні. Пра гэта паведамляе «Зеркало».
Вядома, што ўсім траім зьмянілі меру стрымання. Прад’яўленае раней абвінавачанне не зьнята.
Нагадаем, 1 верасьня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. 13 студзеня гэтага года з-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яны застаюцца пад сьледзтвам.