Афіцыйны Менск абвяргае абстрэл вёсак каля мяжы з Украінай. Што адбылося насамрэч — няясна
У Рэчыцкім сельсавеце (Столінскі раён), да якога адносяцца вёскі Бухлічы і Верхні Церабяжоў, Радыё Свабода зьняпраўдзілі інфармацыю пра выбухі і абстрэл. Мінабароны Беларусі назвала заяву афіцыйнага Кіева пра расейскі абстрэл беларускіх вёсак «фэйкам».