Палітвязень Аляксей Караткоў выйшаў на волю і пакінуў краіну
Палітвязень правёў у СІЗА ў чаканні суда больш за год, дзень у ізалятары яму залічылі за паўтара да выніковага тэрміну.
Палітвязень СЕO-распрацоўшчык кампаніі MakeML Аляксей Караткоў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь, паведамляе dev.by.
Аляксея Караткова затрымалі ў жніўні 2020 года, спачатку яго асудзілі на восем сутак арышту па артыкуле 24.23 КаАП, але на волю ён не выйшаў, бо стаў падазраваным па крымінальным артыкуле 293 («Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»), яго прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі. Палітвязень правёў у СІЗА ў чаканні суда больш за год, дзень у ізалятары яму залічылі за паўтара да выніковага тэрміну.