Вайскоўцы РФ зь мінамётаў абстралялі калёну мірных жыхароў падчас эвакуацыі з Гастомеля, загінула жанчына, — паліцыя
14 сакавіка расейскія вайскоўцы абстралялі калёну мірных жыхароў, якія эвакуяваліся з Гастомеля ў Кіеўскай вобласьці, на месцы загінула адна жанчына, паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.