У пасьляваеннай Расеі адмаўленьне ўкраінскай і беларускай нацый павінна стаць крымінальным злачынствам
З 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя я са зьдзіўленьнем назіраю, як у грамадзкім полі Расеі зьяўляюцца імёны дагэтуль нікому невядомых гісторыкаў, якія вельмі актыўна паўтараюць і прапагандуюць расейскія гістарычныя міты ХІХ стагодзьдзя.