«Укрзалізниця»: Чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Украінай больш няма
Падрабязнасці Аляксандр Камышын паведаміць адмовіўся, толькі пацвердзіў, што зносіны былі прыведзены ў непрыдатны стан падчас вайны
Чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Украінай больш няма. Пра гэта ў эфіры „Настоящего времени” заявіў кіраўнік праўлення Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын.
«Я нядаўна звяртаўся з заклікам да беларускіх чыгуначнікаў не выконваць злачынныя загады і не весці расейскія вайсковыя эшалоны ў бок Украіны. Я сённяшні дзень я магу сказаць вам, што чыгуначных зносін паміж Украінай і Беларуссю няма. Я не буду ўдакладняць дэталі, але я ўдзячны беларускім чыгуначнікам за тое, што яны робяць», – сказаў ён.
Падрабязнасці ён паведаміць адмовіўся, толькі пацвердзіў, што зносіны былі прыведзены ў непрыдатны стан падчас вайны, і зараз расейская вайсковая тэхніка па чыгунцы з боку Беларусі ва Украіну прайсці не зможа.
«Я веру ў тое, што сярод беларусаў, а асабліва сярод беларускіх чыгуначнікаў, яшчэ засталіся сумленныя людзі, і я не хацеў бы іх падстаўляць. Я ўдзячны за тое, што адбываецца на сённяшні дзень у асяроддзі чыгуначнікаў Беларусі. Вы бачыце і чуеце паведамленні напэўна гэтак жа, як і ўся краіна. І я ўпэўнены, што сумленныя людзі ў гэтай арганізацыі здолеюць спыніць працу чыгунак Беларусі па накіраванні перавозак ваенных эшалонаў у бок Украіны», – заявіў ён.