ААН пацьвярджае гібель ня менш як 977 мірных жыхароў у выніку дзеяньняў расейскай арміі
Пры гэтым ва Ўпраўленьні лічаць, што рэальныя лічбы значна вышэйшыя, паколькі зьвесткі з раёнаў актыўных баявых дзеяньняў паступаюць са спазьненьнем. У прыватнасьці, гэта тычыцца Марыюпалю.