Пад сьцягамі Беларусі, Украіны і Літвы. Як прайшоў Дзень Волі ў Вільні. ФОТА
Каля 300 чалавек сабраліся ў Вільні на Ратушнай плошчы, каб адсьвяткаваць Дзень Волі. Перад гэтым яны ўсклалі кветкі да магілаў братоў Луцкевічаў і паўстанцаў 1863 году на віленскіх могілках «Росы».