Вайна ва Украіне: Расея дэпартуе тысячы ўкраінцаў
Улады Украіны заявілі аб шматлікіх фактах прымусовага вывазу ўкраінцаў на тэрыторыю Расеі і Беларусі.
36-ы дзень вайны. «Расея мусіць адказаць за ваенныя злачынствы», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да парламента Нідэрландаў.
Ён заклікаў Нідэрланды дапамагчы прыцягнуць Расею да адказнасці. Цытата: «Тысячы ўкраінскіх дзяцей, дзясяткі тысяч дарослых прымусова перавезеныя на тэрыторыю акупанта. Пра лёс большасці з іх, мы, на жаль, нічога не ведаем. Як іх забраць? Ці аддасць Расея ўвогуле гэтых людзей? Для нас гэта страшэнныя пытанні».
Украінскі прэзідэнт дадаў, што Расея «проста дэпартуе ўкраінцаў, як гэта рабілі нацысты ў акупаваных краінах».
Паводле ААН, у Расею нібыта ўцяклі ад вайны амаль 300 тысяч грамадзян Украіны, а ў Беларусь — каля 10 тысяч. Улады Украіны заявілі аб шматлікіх фактах прымусовага вывазу ўкраінцаў на тэрыторыю Расеі і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя