«Забіраюць з працы і вязуць на допыты». Незалежнаму прафсаюзу «Нафтану» пагражаюць ліквідацыяй
Улады ўзмацнілі ціск на сябраў Беларускага незалежнага прафсаюзу. Старшыню наваполацкай пярвічнай арганізацыі Вольгу Брыцікаву арыштавалі на 45 сутак. У офісе і ў чатырох сябраў прафсаюзу прайшлі ператрусы. Наваполацкі райвыканкам пагражае прафсаюзу ліквідацыяй, даслаўшы афіцыйны ліст.