«Думаю, што беларусы ўсё яшчэ вагаюцца». Размова з чэскім перакладчыкам эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам»
Нядаўна ў Чэхіі выйшаў пераклад аднаго з найважнейшых тэкстаў у гісторыі беларускай інтэлектуальнай эсэістыкі: «Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветагляду» Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) з 1921 году. Свабода паразмаўляла зь перакладчыкам Міраславам Томкам.