Людзі ў Беларусі не падтрымліваюць вайну супраць Украіны – словы Зяленскага
«Людзі ў Беларусі не падтрымліваюць вайну супраць нас, і таму нават беларускі народ здымаў, як самалёты выляталі з Беларусі, знішчальнікі, супраць нас», – сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў эфіры праграмы Face the Nation на амерыканскім тэлеканале CBS:
– Людзі ў Беларусі не падтрымліваюць вайну супраць нас. Але з Беларусі выляталі і самалёты супраць нас, і верталёты, якія бамбілі Кіеў і дарэчы тыя кадры, якія мы зараз пабачылі. Адтуль вылятаюць ракеты. А нават тады мы не адкрывалі агонь па беларусам. Гэта не наша тактыка, не наш падыход.