Варшава заклікае паклікаць Міжнародную камісію па расследаванні расейскіх злачынстваў
„Крывавая бойня, учыненая расейскімі жаўнерамі, заслугоўвае таго, каб называць яе так як яно і ёсць: гэта генацыд”.
Гэта злачынства павінна быць расцэнена як злачынства генацыду, заявіў падчас свайго сённяшняга выступу прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
– Буча, Ірпень, Гастомель – гэта назвы гарадоў, якія кожны з нас запамятае пэўна да канца жыцця. Расейцы зрабілі там выключныя злачынствы.
Кіраўнік польскага ўраду заклікаў таксама лідараў ЕС да ўвязення больш жорсткіх санкцый супраць Расеі.
– Мусім разам галосна казаць пра тыя злачынствы, якія там былі, і мусім ім супрацьдзейнічаць. Кожны, хто дазволіць, каб такая чарговая такая трагедыя станавілася фактам таксама бярэ за гэта адказнасць. З гэтага месца заклікаю лідараў ЕС да рашучых дзеянняў. Да такіх рэчаў, якія нарэшце зламаюць ваенную машыну Пуціна, якія забяруць ёй паветра. Якія забяруць уласнасць расейскіх алігархаў, якія падтрымліваюць Пуціна.
Мы прапануем стварыць міжнародную камісію для расследавання злачынстваў генацыду ў гарадах Украіны, паведаміў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.