Літва і Латвія высылаюць расейскіх амбасадараў
Урад Літвы ў панядзелак — у сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну — прыняў рашэньне панізіць узровень дыпляматычных дачыненьняў паміж Літвой і Расеяй. Расейскаму амбасадару прадпісана пакінуць краіну. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.