Папа Рымскі пацалаваў акрываўлены ўкраінскі сьцяг і асудзіў «разьню ў Бучы»
Папа Рымскі Францішак 6 красавіка пацалаваў украінскі сьцяг, які яму прывезьлі напярэдадні з Бучы, дзе зьвязаныя, застрэленыя з блізкай адлегласьці целы людзей, ляжалі на вуліцах пасьля вываду расейскіх войскаў.