Тадэвуш Трускаляскі: Памежны пераход у Баброўніках мусіць быць часова закрыты
![Тадэвуш Трускаляскі: Памежны пераход у Баброўніках мусіць быць часова закрыты](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-2-міраслаў-лех-ганна-аўгустын-тадэвуш-трускаляскі-яцэк-карноўскі-1024x576.jpg)
Мясцовыя ўлады Польшчы, аб’яднаныя ў Рух мясцовага самакіравання „Так! За Польшчу”, заклікалі Урад прыпыніць гандаль з Беларуссю і Расеяй.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-2-%D0%BC%D1%96%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E-%D0%BB%D0%B5%D1%85-%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B0-%D0%B0%D1%9E%D0%B3%D1%83%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%BD-%D1%82%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88-%D1%82%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D1%81%D0%BA%D1%96-%D1%8F%D1%86%D1%8D%D0%BA-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96-1024x576.jpg)
Пра магчымае закрыццё пераходу ў Баброўніках, як адну з мераў па спыненню гандлю з РБ, выказаўся прэзідэнт Беластока, прэзідэнт Саюза польскіх мітраполій Тадэвуш Трускаляскі:
– Ёсць зварот, каб спыніць гандаль. Тавары ідуць праз гэты пераход, таму гэтага гандлю не павінна быць. Пераход павінен быць закрыты пакуль Пуцін не выйдзе з Украіны. Бізнес не робіцца з забойцамі і хлусамі. Мы хочам перапыніць гандаль і памежны рух з Расеяй і Беларуссю, бо Беларусь падтрымлівае рэжым Пуціна.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-7-1024x576.jpg)
Прэзідэнт Сопата Яцэк Карноўскі, старшыня рады мясцовага самакіравання „Так! За Польшчу”, акрамя абмежавання руху цяжкавікоў TIR праз Беларусь у Расею, узняў пытанне спынення еўрапейскага гандлю вугалем і нафтай з Расеяй:
– Прэм’ер Маравецкі пытае ў Еўразвяза, ці Еўразвяз зробіць тое, што трэба, ці Польшча можа зрабіць тое, што трэба. Калі мы перастанем імпартаваць вугаль з Расеі? Кажучы пра фуры трэба таксама казаць пра вугаль, нафту і газ. Грамадзяне Польшчы гэта адчуюць, але калі бачым гэтую трагедыю, то трэба быць гатовым перанесці ўсе гэтыя складанасці.
Вядома, што прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што Польшча зробіць усё, каб адмовіцца ад расейскай нафты да канца году. Паводле плану, дзякуючы газавым тэрміналам у Свінауйсце і пад Гданьскм, газаправоду Baltic Pipe, Польшча можа стаць незалежнай ад расейскага газу ўжо сёлета.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-3-1024x576.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-4-1024x576.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-5-1024x576.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-6-1024x576.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-8-%D1%8F%D1%86%D1%8D%D0%BA-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96-1024x576.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/04/2022-04-06_volha_siamashka_pk_truskalaski_foty-9-%D1%8F%D1%86%D1%8D%D0%BA-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96-1024x576.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя