Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне
![Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/04/Дабравешчанне_і_Святая_Параскева._Латыгава.jpg)
Гэта адно з найважнейшых пасля Вялікадня свят у царкве.
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дабравешчанне. Гэта адно з найважнейшых пасля Вялікадня свят у царкве. Паводле біблейскай гісторыі, архангел Гаўрыіл з’явіўся Дзеве Марыі і аб’явіў аб будучым нараджэнні ў плоці ад яе Ісуса Хрыста.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/04/%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D1%96_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B0._%D0%9B%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%B3%D0%B0%D0%B2%D0%B0.jpg)
“Сёння, як ніколі раней, кожны вернік павінен шчыра памаліцца і звярнуцца да Бога з просьбаю спынення кровапраліцця”, – гаворыць святар Міхаіл Лабковіч:
– Таму што цяжкія зараз часы, каб трымаць нас. Усе гэтыя міжусобіцы, як у народзе, так і ў царкве. Трэба, напэўна, карыстаючыся ўспамінамі гэтага свята, узгадаць пра тое, што Гасподзь можа явіць сваю літасць. Нам трэба толькі пра гэта папрасіць з верай перад абразом Божай Маці і абразом Госпада нашага Ісуса Хрыста. Мы можам літасцю божай ацаліцца не толькі духоўна, але і цялесна.
Дарэчы, па беларускай народнай традыцыі Дабравешчанне лічыцца днём прылёту буслоў. У старажытнасці менавіта пасля гэтага свята пачыналі новы земляробчы сезон.
Беларускае Радыё Рацыя