Пачаўся суд над хірургам Андрэем Любецкім
Яго вінавацяць па чатырох артыкулах.
Пачаўся суд над хірургам Андрэем Любецкім. Яго вінавацяць па чатырох артыкулах.
Сёння ў Менскім гарадскім судзе распачаўся суд над вядомым хірургам Андрэем Любецкім. Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Менску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, затрымалі 4 мая 2021 года, нагадваюць правааабаронцы. СК кваліфікаваў яго дзеянні паводле:
— ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),
— ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці),
— арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
— ч.1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
Згодна з версіяй следства, хірург «публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медыцынскую клятву і ўсяляк перашкаджаў аказанню медыцынскай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калег да падобных супрацьпраўных дзеянняў». Таксама яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў 8 пратэсных акцыях і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.
Беларускае Радыё Рацыя