Пінчука вінавацяць у садзейнічанні экстрэміцскай дзейнасці
Па папярэдняй інфармацыі, 33-х гадовы жыхар Пінска, якога ў сярэдзіне сакавіка затрымалі за публікацыю фота-відэа матэрыялаў у прызнаным уладамі экстрэмісцкім тэлеграм-канале, не прызнае сваёй віны. Яго вінавацяць у садзейнічанні экстрэміцскай дзейнасці, за што прадугледжана крымінальная адказнасць і зняволенне да шасці гадоў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/10/ivanova-veronika-pinsk.jpg)
Грамадская дзяячка Вераніка Іванова схіляецца да таго, што ўсё ж пінчука чакае рэальны тэрмін:
– Размова вядзецца пра распаўсюджанне інфармацыі, звязанай з ваеннымі дзеяннямі, то-бок прыраўноўваюць гэтую дзейнасць амаль да тэрарыстычнай. Я думаю, што будуць спрабаваць даць яму рэальны тэрмін. Лічу, што сітуацыя гэта “прыцягнутая за вушы”, але гэта можна лічыць паказальнай поркай.
На думку суразмоўцы, рэжым верыць толькі ў тое, што захаваць сваё становішча магчыма толькі праз няспыннае застрашванне грамадства. Тым не менш і гэты рэсурс утрымання ўлады мае свае межы.
Беларускае Радыё Рацыя