Каманда Навальнага знайшла ў даверанай асобы Пуціна дырыжора Гергіева актывы ў Італіі на 100 мільёнаў эўра
Каманда Аляксея Навальнага выпусьціла расьсьледаваньне аб актывах кіраўніка Марыінскага тэатра Валерыя Гергіева. У расейскага дырыжора выявілі дзясяткі аб’ектаў нерухомасьці ў васьмі гарадах Італіі. Кошт актываў ацэньваецца ў 100 мільёнаў эўра.