Кшыштаф Трускаляскі: Рост цэн на паліва мусіць быць спынены!
Дэпутат Кшыштаф Трускаляскі і намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч падчас прэс-канферэнцыі прэзентавалі супольны зварот да прэм’ер-міністра Маравецкага на тэму абмежаванняў росту коштаў на паліва ў Польшчы.
Рост цэн на паліва выклікае рост цэн на харчовыя прадукты. З гэтай прычыны дэпутат Кшыштаф Трускаляскі і намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч падчас прэс-канферэнцыі прэзентавалі супольны зварот да прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага на тэму абмежаванняў росту коштаў на паліва ў Польшчы.
Сітуацыю патлумачыў дэпутат Кшыштаф Трускаляскі:
-На запраўках пануе дарагоўля. Мы кажам, што праз вайну маем дарагое паліва, а Orlen, Lotos зарабляюць на гэтым вялізныя грошы. Звяртаемся да пана прэм’ера, каб ён нам гэта растлумачыў.
Зацікаўленасць горада Беластока ў звароце да прэм’ер-міністра Маравецкага ў справе абмежаванняў росту коштаў на паліва ў Польшчы абазначыў намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч:
-Хочам звярнуцца да ўраду, каб у сувязі з падвышэннем цэн, была ўведзена надбаўка для прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць асабістыя перавозкі.
Паводле спікераў прэс-канферэнцыі, рост цэнаў на энерганосьбіты і паліва ў Польшчы за апошнія месяцы ўражвае – ажно на 25 адсоткаў у параўнанні з папярэднімі перыядамі.
Беларускае Радыё Рацыя