Прэзідэнты Польшчы і краін Балтыі наведалі Барадзянку
Паездку чатырох прэзідэнтаў арганізавала Польшча, якая разам з Украінай забяспечвала яе лагістыку і бяспеку.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнты Эстоніі Алар Карыс, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіт наведалі Барадзянку ў Кіеўскай вобласці, якая моцна пацярпела ад расейскага ўварвання. Фота прэзідэнцкага візіту апублікаваў Офіс прэзідэнта Польшчы, паведамляе «Еўрапейская праўда» .
Прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль наведаў Барадзянку разам з прэзідэнтамі чатырох дзяржаў.
Паездку чатырох прэзідэнтаў арганізавала Польшча, якая разам з Украінай забяспечвала яе лагістыку і бяспеку. У сераду ў Кіеў прыбылі прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.
У аўторак Анджэй Дуда сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, візіт якога ў Кіеў таксама запланаваны. Але Кіеў даў зразумець, што прэзідэнта Германіі ва Украіне не чакаюць.
Фота: twitter.com/prezydentpl