Новая зброя польскага войска
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падпісаў кантракт на пастаўку кампанентаў сістэмы супрацьпаветранай абароны малой далёкасці «Нарва».
“Робім высновы з таго, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Мы бачым, наколькі важную ролю адыгрывае магчымасць супрацьпаветранай абароны, таму мы значна паскорылі прадастаўленне польскай сістэмы “Нарва” для аснашчэння арміі”, – сказаў кіраўнік польскага абароннага ведамства.
Паводле Марыюша Блашчака, гэта сусветны рэкорд па паскарэнні паставак. Як ён дадаў, пускавыя ўстаноўкі будуць усталяваныя на польскіх грузавіках, а важную ролю адыграюць польскія радыёстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя