За апошнія пяць год Пінск страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў
Акрамя будынка старой турмы,горад страціў былое паліцэйскае ўпраўленне, апоры першага маста праз Піну, фабрыку па вырабе халвы ды шэраг аб’ектаў гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.
Сёння – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Для Пінска гэта сумны дзень, – гаворыць краязнаўца Эдвард Злобін, бо адзін са старажытнейшых гарадоў краіны літаральна за апошняе пяцігоддзе страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў.
Перадусім боль выклікае ліквідацыя старой пінскай турмы:
-Нейкі гісторыка-культурны заняпад горада Пінска. Знеслі будынак турмы – былую ліманадную фабрыку, дарэвалюцыйную фабрыку. Там можна было зрабіць экспазіцыю пра падпольныя рухі. Гэта быў шыкоўны будынак. Што зараз можна паказваць у горадзе?
Акрамя будынка старой турмы, у апошнія гады Пінск страціў былое паліцэйскае ўпраўленне, апоры першага маста праз Піну, фабрыку па вырабе халвы ды шэраг аб’ектаў гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: media-polesye.by