Міністры фінансаў краін G20 часткова байкатавалі выступ расейскага дэлегата
У сераду, 20 красавіка, падчас закрытага пасяджэньня G20 у Вашынгтоне з залі выйшлі міністры фінансаў некалькіх краін, калі расейскі дэлегат пачаў свой даклад. Гэты дэмарш адбыўся ў знак пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.