Міністэрства абароны РФ упершыню прызнала страты ў экіпажы затанулага крэйсэра «Москва»
22 красавіка расейскае міністэрства абароны ўпершыню прызнала страты ў экіпажы «Москвы». У ведамстве сьцьвярджаюць, што пры пажары загінуў адзін вайсковец, яшчэ 27 зьніклі бязь вестак.