Велікоднае пасланьне архіяпіскапа БАПЦ: «Юда выглядае пабожным на фоне бамбаваньняў і расстрэлаў мірных украінскіх жыхароў»
У сваім велікодным пасланьні ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве казалі пра неабходнасьць пераадольваць страх перад сьмерцю і асобна прывіталі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.