Уладзімер Арлоў: Такія сустрэчы вельмі неабходныя пісьменнікам
Славуты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў заўтра, 29 красавіка, сустрэнецца з чытачамі ў Беластоку.
Artykuł Уладзімер Арлоў: Такія сустрэчы вельмі неабходныя пісьменнікам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Славуты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў заўтра, 29 красавіка, сустрэнецца з чытачамі ў Беластоку.
Ён прэзентуе ў Падляшскім інстытуце культуры сваю кнігу «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», якую выдала люблінскае выдавецтва Warsztaty Kultury. Уладзімер Арлоў кажа, што такія сустрэчы вельмі важныя для пісьменніка.
– Такія сустрэчы я б назваў зваротнай сувяззю з чытачом. Без такой сувязі літаратару, канешне, вельмі цяжка. Я з хваляваннем чакаю прэзентацыю ў Беластоку. Я разумею, што цяпер, калі ідзе вайна, калі мяняюцца жыццёвыя прыярытэты, жыццёвыя каштоўнасці, не заўсёды ў людзей могуць знайсціся пару гадзін на тое, каб звярнуць сваю ўвагу на культуру, літаратуру, паэзію. Але я спадзяюся, што такія людзі ёсць і мы заўтра пабачымся.
Сустрэча з чытачамі адбудзецца ў рамках прэзентацыйнага туру кнігі. Уладзімер Арлоў ужо меў сустрэчы ў Вроцлаве, Бельску-Падляшскім і Варшаве. Беластоцкая прэзентацыя адбудзецца 29 красавіка па адрасе ul. Św. Rocha, 14. Пачатак а 18-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Уладзімер Арлоў: Такія сустрэчы вельмі неабходныя пісьменнікам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.