Актывіста з Буда-Кашалёва пасьля году пад вартай адпусьцілі з калінінградзкай турмы. Беларусі яго ня выдалі
Актывіста з Буда-Кашалёва, чальца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Івана Саўціна 26 красавіка адпусьцілі з калінінградзкай турмы пасьля 12 месяцаў утрыманьня пад вартай, паведамляе тэлеграм-канал партыі.