Дзьвюх жыхарак Менску асудзілі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах 2020 году
Суд Ленінскага раёна Менску прыгаварыў палітзьняволеную Вікторыю Ганчарову і Вольгу Маліноўскую (не фігуруе ў сьпісе палітвязьняў) да 2 гадоў і 1,5 года абмежаваньня волі адпаведна без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».