Расейцам і беларусам дазволяць выступіць на „Ралан Гарос”
Адкрыты чэмпіянат Францыі пройдзе з 22 траўня па 5 чэрвеня.
Artykuł Расейцам і беларусам дазволяць выступіць на „Ралан Гарос” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэзідэнт Французскай федэрацыі тэніса Жыль Марэтон пацвердзіў, што расейскія і беларускія тэнісісты змогуць выступіць на „Ралан Гарос”.
Раней паведамлялася, што кіраўніцтва „Ралан Гарос” ігнаруе пазіцыю „Уімблдона” і мае намер дапусціць расейцаў і беларусаў да турніру. Адкрыты чэмпіянат Францыі пройдзе з 22 траўня па 5 чэрвеня.
Махамед Салах прызнаны гульцом года ў Англіі па версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў
Форвард „Ліверпуля” Махамед Салах прызнаны найлепшым гульцом года ў Англіі па версіі Асацыяцыі футбольных журналістаў. За званне стаць найлепшым таксама змагаліся Кевін дэ Бруйнэ з „Манчэстэр Сіці” і Дэклан Райс з „Вест Хэма”. Егіпцянін набраў 48 працэнтаў галасоў. У 31 матчы цяперашняга сезона АПЛ Салах забіў 22 галы і аддаў 13 выніковых перадач.
Антоніа Рудзігер будзе атрымліваць у „Рэале” 9 мільёнаў еўра за год
Абаронца „Чэлсі” Антоніа Рудзігер падпіша кантракт з „Рэалам” пасля заканчэння бягучага сезона. Бакі заключаць дамову да чэрвеня 2026 года, паведамляе Marca. Ён будзе атрымліваць у Мадрыдзе 9 мільёнаў еўра за год. Немец таксама атрымае падпісны бонус у памеры 8 мільёнаў – па 2 мільёны будуць выплачвацца за кожны год кантракту. Такім чынам, сумарна нямецкі абаронца заробіць у „Рэале” 44 мільёны еўра.
БФБ расталася з трэнерамі жаночай і мужчынскай зборных Гесвайнерам і Падзіным, а таксама сэрвісменам Эдэрам
Па інфармацыі «Трыбуны», федэрацыя біятлону Беларусі прыняла рашэнне растацца са спецыялістамі ў зборных. Сваю пасаду пакінуў трэнер жаночай зборнай аўстрыец Райнхард Гесвайнер, які прыйшоў у каманду ў красавіку 2020 года. Гесвайнер працаваў у тандэме з Алегам Рыжанковым. Па інфармацыі СМІ, з 49-гадовым аўстрыйцам не быў працягнуты кантракт. Таксама з беларускага біятлону сышоў Бенджамін Эдэр, які ў пачатку лістапада 2019 года быў запрошаны на пасаду сервісмена зборнай, стаўшы ў выніку галоўным у падрыхтоўцы лыж. 31 сакавіка скончыўся кантракт у старэйшага трэнера мужчынскай зборнай Андрэя Падзіна. Інфармацыі аб магчымым падаўжэнні кантракту з расейцам не паступала. «Трыбуне» стала вядома, што кіраўнік сервіс-групы яшчэ не абраны, а замежных трэнераў БФБ вырашыла замяніць на беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: metaratings.by
Artykuł Расейцам і беларусам дазволяць выступіць на „Ралан Гарос” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.