ЕЗ можа зацвердзіць шосты пакет санкцый да 9-га траўня
Шосты пакет санкцый уключае эмбарга на расейскую нафту.
Artykuł ЕЗ можа зацвердзіць шосты пакет санкцый да 9-га траўня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Шосты пакет санкцый уключае эмбарга на расейскую нафту. Такую інфармацыю паведаміў журналіст RFE/RL у Бруселі Рыкард Ёзвяк. У сваім твітары ён напісаў: “Шосты пакет санкцый Еўразвяза супраць Расеі і Беларусі павінен быць прадстаўлены паслом ЕЗ у сераду з перспектывай зацверджання да дзявятага траўня”.
Раней намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што чакае зацверджання новага пакету санкцый бліжэйшымі днямі. Сёння агенцтва Reuters паведаміла, што Германія схіляецца падтрымаць нафтавае эмбарга, хоць яно можа запрацаваць толькі з наступнага года. Пры гэтым дзяржавам, якія сёння выступаюць супраць забароны на пастаўкі расейскай нафты, могуць прапанаваць больш працяглы пераходны перыяд або зрабіць для іх вынятак.
Фота: ukrinform.ru
Artykuł ЕЗ можа зацвердзіць шосты пакет санкцый да 9-га траўня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.