Вадзім Сіманаў: Пакажу сваё GPS-мастацтва за мяжою
Беларускі бягун, мянчук Вадзім Сіманаў, які «маляваў» бегам GPS-выявы, эвакуяваны з Беларусі ў Грузію.
Artykuł Вадзім Сіманаў: Пакажу сваё GPS-мастацтва за мяжою pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі бягун, мянчук Вадзім Сіманаў, які «маляваў» бегам GPS-выявы, эвакуяваны з Беларусі ў Грузію. Ён быў вядомы ў Беларусі тым, што ствараў «бегам» надпісы «Жыве!», «Расейскі ваенны карабель, ідзі на х*й», герб Украіны.
Пра сваё GPS-мастацтва распавядае Вадзім Сіманаў :
-Мастакі пішуць карціны, кнігі пішуць літаратары, музыку – музыканты. У некаторым сэнсе гэта таксама творчасць. Калі я пачынаў у 2017 годзе, не ведаў, што ёсць такі напрамак творчасці, які называецца GPS-арт. Увогуле за мяжой ён даволі папулярны. Асабліва раварысты вялікія дыстанцыі могуць праехаць, бо на маленькім маштабе складаней, чым на вялікім.
Вадзім паспрабаваў «зрабіць бегам» першы надпіс у грузінскім Батумі і плануе працягваць сваё мастацтва разам з сябрамі:
-У Батумі ўчора прабег „Жыве Беларусь!” Гэта была такая спроба. На самой справе хачу прабегчы нейкі малюнак, але пакуль думаю, што гэта можа быць. Таму што нашыя хлопцы і дзяўчына ёсць, яны таксама хацелі б далучыцца. Пакуль тут буду, даклдана нешта яшчэ прабягу акрамя “Жыве Беларусь!”
Хлопец быў эвакуяваны ў Грузію пасля таго, як да яго прыйшла позва паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, што змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць, выраб, захоўванне з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі».
Эвакуацыя адбылася дзякуючы звароту ў фонд «BySol».
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Вадзім Сіманаў: Пакажу сваё GPS-мастацтва за мяжою pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.