Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: удар Лемана

Вайна ва Украіне актывізуе беларускую апазыцыю. Cанкцыі Еўразвязу: нафтавае эмбарга ўжо на гарызонце. Чаго чакаць ад Пуціна?

Artykuł Агляд прэсы: удар Лемана pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Вайна ва Украіне актывізуе беларускую апазыцыю. Cанкцыі Еўразвязу: нафтавае эмбарга ўжо на гарызонце. Чаго чакаць ад Пуціна? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Некалькі месяцаў таму беларуская апазіцыя нібы трапіла ў своеасаблівую спячку. Большая частка палітычнай апазіцыі, у тым ліку Святлана Ціханоўская, якая кінула выклік Лукашэнку на выбарах, збеглі шукаць прытулку за мяжой. Хвалі арыштаў напоўнілі турмы сотнямі палітвязняў. Магчымасці для адкрытых пратэстаў супраць рэжыму зніклі. Сетка тайнай паліцыі расцягнулася над Беларуссю», – піша амерыканская газета The Washington Post.

«Лукашэнка, якога доўгі час называлі апошнім дыктатарам Еўропы, адказаў на санкцыі Захаду далейшым прыцягненнем беларускай дзяржавы да суседняй Расеі. Ён прадэманстраваў вялікую лаяльнасць да Пуціна, ад якога цяпер залежыць у сферы палітычнай і фінансавай падтрымкі. У вайне з Украінай Лукашэнка стаў спалоханым саўдзельнікам Пуціна. Пры гэтым вельмі мала беларусаў падтрымлівае канфлікт. Таму нядзіўна, што гэта дало беларускай апазіцыі другое дыханне. Вайна адкрыла новае аблічча Лукашэнкі: з гаранта незалежнасці ён стаў яе галоўнай пагрозай, калабарацыяністам, які прадаў Беларусь Расеі. На мінулым тыдні Ціханоўская была ў Вашынгтоне, дзе тэлефанавала вышэйшым чыноўнікам адміністрацыі Байдэна і заканадаўцам у Кангрэсе. Беларуская апазіцыя хоча, каб супраць Лукашэнкі былі ўведзеныя больш жорсткія санкцыі, і, магчыма, самае важнае: яны хочуць, каб замежныя краіны і міжнародныя арганізацыі пазбавілі прызнання рэжыму Лукашэнкі як законнага ўраду Беларусі», – паведамляе амерыканскае выданне.

***

Па выніках сустрэчы міністраў энергетыкі краін ЕЗ перспектыва ўвядзення супраць Расеі нафтавага эмбарга становіцца ўсё больш адчувальнай. Так міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек мяркуе, што верагоднасць дасягнення кансэнсусу па гэтым пытанні вельмі вялікая, нягледзячы на скептычную пазіцыю некаторых краін ЕЗ, напрыклад Венгрыі. Забарону на закупку расейскай нафты плануецца ўключыць у чарговы пакет санкцый ЕЗ. Аглядальнікі па-рознаму ацэньваюць эфектыўнасць прапанаваных мераў.

«Спрабуючы знайсці эфектыўны адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны, Еўразвяз, ЗША і Нямеччына часцяком пераацэньваюць свае магчымасці», – лічыць нямецкая газета Der Tagesspiegel.

«Ці здольны адзін толькі заходні байкот расейскіх энергарэсурсаў паўплываць на тое, калі ў Масквы скончацца грошы? Ці ў стане Олаф Шольц пры дапамозе большых ці меншых паставак узбраенняў паўплываць на тое, ці зможа Пуцін перавесці вайну на наступную прыступку эскалацыі? Ці існуюць увогуле якія-небудзь сродкі, пры дапамозе якіх можна было б хутка і эфектыўна спыніць смертазабойства? Еўропа і Амерыка павінны ўсё старанна ўзважыць, паклапаціцца аб тым, каб уведзеныя санкцыі нельга было абыйсці ў іншых кутках планеты, а таксама аказаць дыпламатычны ўплыў на Індыю і Кітай, з тым каб тыя не сарвалі байкот. У адваротным выпадку нафтавае эмбарга ў большай ступені нашкодзіць самому Захаду, чым Пуціну», – адзначае нямецкае выданне.

***

Вайна ва Украіне ўступае ў новую фазу. Усё большая колькасць краін Захаду дае ўкраінскім войскам цяжкае ўзбраенне. Расея пагражае не толькі спыніць пастаўкі газу, але і намякае на магчымасць ужывання ядзернай зброі. Еўрапейская прэса разважае пра тое, у якім становішчы апынуўся Пуцін, і задаецца пытаннем, наколькі небяспечным можа стаць загнаны ў кут дыктатар.

Аўстрыйская газета Wiener Zeitung указвае на тое, што паміж расейскай рыторыкай і сапраўднай ваеннай моцай краіны – гіганцкая прорва.

«Дапушчэнне, што Прыднястроўе стане зыходнай кропкай для шырокамаштабнага ўдару па Малдове ці Заходняй Украіне, наўрад ці стане рэальнасцю, з прычыны таго, што паветраную прастору кантралюе Украіна, а Расея валодае там толькі абмежаваным воінскім кантынгентам. Не больш высокай уяўляецца і верагоднасць ядзернага ўдару па сталіцы адной з краін НАТО. Пуцін хутчэй задзейнічае сваю найстарэйшую і, мабыць, самую эфектыўную зброю – страх. Аднак зброя страху насамрэч небяспечная толькі тады, калі ўсе вераць у яе вастрыню. Калі ж выкрыць гульню на страху і даць ёй рашучы адказ, як гэта зрабілі скандынаўскія ці прыбалтыйскія дзяржавы, то ў такім выпадку гэтая зброя неадкладна губляе сваю эфектыўнасць», – падкрэслівае аўстрыйскае выданне.

***

У моц ціску з боку дзяржавы ў Расеі практычна не засталося крытычна настроеных СМІ, якіх бы не блакаваў у інтэрнэце Раскамнагляд. Для атрымання інфармацыі чытачам даводзіцца карыстацца VPN. У той жа самы час узнікаюць новыя медыйныя праекты ў выгнанні, у тым ліку каналы навін у Telegram і на Youtube. У Сусветны дзень свабоды друку швейцарская газета Corriere del Ticino адзначае: «Прапаганда паспяхова працуе ўжо далёка не першы год».

«Пуцін ужо шмат гадоў таму заткнуў рот незалежнай прэсе, каб мець магчымасць бесперашкодна распаўсюджваць свой наратыў аб «каварным» Захадзе, які толькі і марыць аб тым, каб задушыць Расею. Шырокае выкарыстанне сацыяльных сетак у мэтах прапаганды – гэта яшчэ адна зброя ў руках тых, хто імкнецца здушыць «нязручную» праўду, якую прадстаўляюць незалежныя СМІ. Фэйкавыя паведамленні, у якіх акупант паўстае героем, апанавалі інтэрнэт. І, на жаль, вераць у іх не толькі расейцы», – паведамляе швейцарскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Artykuł Агляд прэсы: удар Лемана pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Врип главы Чебоксар Владимир Доброхотов возобновил обходы территорий

Делегация Крыма планирует заключить меморандумы на 39,5 млрд рублей на ПМЭФ

Навлинские гимназисты отметили праздник детства с Движением Первых

Обсуждается ход реализации в Мордовии проекта по производству преформ для вытяжки оптоволокна

Музыкальные новости

По благословению схиархимандрита Илия в Орловской области построена православная гимназия

Обманул сына, бросил жену в 90 лет и потерял дочь: яркая жизнь Бедроса Киркорова

Скандал с пенальти, отмена гола Вендела и решающий мяч Алипа на 95-й! «Зенит» победил «Балтику» в финале Кубка России

Здравый смысл против дезинформации официозной пропаганды

Новости России

В Красноярске проходит итоговый этап всероссийского конкурса «Профессионалы»

Делегация Крыма планирует заключить меморандумы на 39,5 млрд рублей на ПМЭФ

Свыше 350 пловцов вышли на старт заплыва кубка чемпионов Swimcup в Подмосковье

Школьника из Лобни наградили в финале всероссийского конкурса исследований

Экология в России и мире

Eurasianet: Азербайджан публично и цинично уничтожает армянское культурное и историческое наследие в Нагорном Карабахе

Раскрыт секрет, как и где отдохнуть в России летом за 11 тыс. рублей

Создайте стильный образ из самых простых вещей в гардеробе

Фотопрогулка по советским городам. Классная серия!

Спорт в России и мире

Ролан Гаррос. Расписание 2 июня. Потапова и Швентек сыграют первым запуском, Синнер – последним

Теннисистка из Пятигорска вышла в четвёртый круг турнира Большого шлема

17-летний россиянин Даниил Саркисян разгромил Форбса из США на юниорском «Ролан Гаррос»

Димитров пробился в четвертьфинал Открытого чемпионата Франции

Moscow.media

Преступления мигрантов с рынков азербайджанского олигарха Года Нисанова продолжают шокировать Москву

Торжественное возложение цветов к памятному знаку «Юным героям — партизанам и подпольщикам» в Феодосии

Для строительства участка Приморского кольца в Калининградской области ищут подрядчика

В Кировском районе Крыма проверили бывших мигрантов, не вставших на воинский учет







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *