AP: ад расейскага авіяўдару па тэатры ў Марыюпалі загінулі каля 600 чалавек — удвая больш, чым лічылася
Каля 600 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару расейскай арміі па драматычным тэатры ў Марыупалі 16 сакавіка. Гэта прыкладна ў два разы больш, чым ацэньвалі гарадзкія ўлады. У будынку хаваліся каля тысячы чалавек, піша агенцтва Associated Press са спасылкай на ўласнае расьсьледаваньне.