Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Тры беларусы выбраны на моладзевым драфце ў лізе USHL

Напярэдадні адбыўся моладзевы драфт у лізе USHL, якая з’яўляецца галоўнай юніёрскай хакейнай лігай ЗША. У 8-м раундзе пад 111-м нумарам „Грын Бэй Гэмблерс” абраў 16-гадовага абаронцу Арцёма Ляўшунова, які ў мінулым сезоне набраў 63 (25+38) ачкі ў 46 гульнях вышэйшай лігі Беларусі за юніёрскую зборную пры паказчыку карыснасці +68. А таксама дадаў 17 (7+10) ачкоў у 13 гульнях плэй-оф, пры паказчыку карыснасці „+5”.

Раней паведамлялася, што Ляўшуноў падпіша кантракт з менскім „Дынама”. У 10-м раундзе пад 148-м нумарам „Амаха Лансерс” выбрала 18-гадовага форварда Мікалая Цішкевіча. У мінулым сезоне ён набраў 36 (15+21) ачкоў у 40 гульнях „рэгуляркі” вышэйшай лігі Беларусі за зборную юніёраў «U18», а таксама 6 (2+4) ачкоў у 13 гульнях плэй-оф. У 11-м раундзе пад 168-м нумарам „Тры-Сіці Сторм” абраў 19-гадовага форварда Аляксандра Пальчыка. Двухразовы чэмпіён Беларусі ў сёлетняй „рэгулярцы” набраў 19 (10+9) ачкоў у 44 гульнях за „Юнацтва”, а ў плэй-оф дадаў 3 (2+1) балы ў 15 сустрэчах.

Эндзі Марэй зняўся з „Мастэрса” ў Мадрыдзе перад матчам з Джокавічам

Экс-першая ракетка свету, брытанскі тэнісіст Эндзі Марэй зняўся з турніру катэгорыі „Мастэрс” у Мадрыдзе (Іспанія). Прычыны такога рашэння не называюцца. Паведамляецца, што Марэй спыніў свае выступленні на грунтавым турніры з-за хваробы. Такім чынам, матч трэцяга круга спаборніцтваў паміж Эндзі Марэем і Новакам Джокавічам не адбудзецца. Сербскі тэнісіст аўтаматычна выйшаў у чвэрцьфінал.

„Джыра” пройдзе без беларусаў

6 траўня на Апенінах стартуе першая ў сезоне велашматдзёнка — „Джыра д’Італія”. Усе каманды, запрошаныя на гэты „гран-тур”, ужо сфармавалі свае склады з васьмі чалавек для ўдзелу. Сярод іх нідзе не знайшлося месца для беларусаў.

Антоніа Рудзігер падпіша кантракт з „Рэалам” да чэрвеня 2026 года

„Рэал” узгадніў з абаронцам „Чэлсі” Антоніа Рудзігерам умовы кантракту, паведамляе журналіст Фабрыцыо Рамана. Па дадзеных крыніцы, пагадненне будзе разлічана да чэрвеня 2026 года. Заява клуба чакаецца ў канцы сезона, але здзелка ўжо завершана. У гэтым сезоне Рудзігер забіў пяць мячоў і аддаў чатыры дзейсныя перадачы ў 49 матчах за „Чэлсі”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: by.tribuna.com

Artykuł Тры беларусы выбраны на моладзевым драфце ў лізе USHL pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *