Дэпутат Савіных заявіў у ПА АБСЭ пра неабходнасьць «неадкладнай капітуляцыі» Украіны і «новых выбараў»
«Адзіным рашэньнем» ваеннага канфлікту ва Ўкраіне можа стаць «толькі неадкладная капітуляцыя ўкраінскіх улад без якіх-небудзь папярэдніх умоў». Такую заяву зрабіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэй Савіных.