Ілон Маск расказаў пра напад хакераў з Расеі на сетку Starlink
![Ілон Маск расказаў пра напад хакераў з Расеі на сетку Starlink](https://gdb.rferl.org/73bdee48-9f3d-4da5-8a61-e9bb8d050ff3_cx0_cy11_cw0_w800_h450.jpg)
Спадарожнікавая сетка Starlink на фоне вайны Расеі і Ўкраіны зазнала масаваныя кібэратакі з боку расейскіх хакераў. Пра гэта паведаміў заснавальнік кампаніі Ілон Маск. Так ён пракамэнтаваў напад на спадарожнікавую кампанію Viasat на самым пачатку расейскага збройнага ўварваньня.