Беларусь і Расея без «Еўрабачання»
Беларусь без «Еўрабачання » ўжо другі год. Беларусь і Расея сёлета ў «Еўрабачанні» не ўдзельнічаюць.
Artykuł Беларусь і Расея без «Еўрабачання» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларусь без «Еўрабачання » ўжо другі год. Беларусь і Расея сёлета ў «Еўрабачанні» не ўдзельнічаюць.
Еўрапейскі вяшчальны саюз выключыў Расею з конкурсу на наступны дзень пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну. А Беларусі адмовілі ва ўдзеле яшчэ ў 2021 годзе за тэкст песні ўдзельнікаў, які парушаў правілы «Еўрабачання». Адпаведна прыхільнікі міжнароднага песеннага конкурсу ў Беларусі пазбаўленыя магчымасці яго аглядаць па тэлебачанні ды галасаваць за песні. На фоне рэпрэсій ў краіне такая страта здаецца вельмі няважнай. Каментуе выканаўчы дырэктар Беларускай Рады Культуры Аляксандр Чахоўскі:
– Іх страта, і шкада, што яны пакутваюць, калі яны пакутваюць. Але іх страта не ідзе ні ў якае параўнанне з тым, што адбываецца ў нашай краіне. Больш за тысячу палітвязняў, і яшчэ некалькі сотняў, якія пакуль не прызнаныя палітвязнямі. Тое, што адбываецца ў турмах, тое, што адбываецца ў прынцыпе ў краіне, гэта я назваў бы, у пэўным сэнсе, генацыдам. У параўнанні з гэтым, гэта ніякія не пакуты.
Музычны конкурс «Еўрабачанне-2022» стартаваў 8 траўня. Там удзельнічаюць 40 краінаў. Фінал адбудзецца ў суботу, 14 траўня. 10 траўня ў італьянскім горадзе Турыне прайшоў першы паўфінал, дзе выступілі прадстаўнікі 17 краін, сярод пераможцаў – Украіна.
Больш на гэтую тэму сёння ў праграме «Месца для прэсы» у нашым эфіры а 20.30 паводле беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Беларусь і Расея без «Еўрабачання» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.