Кіраўнік чачэнскага ўраду ў выгнаньні: Мы абавязаныя ўсім сьветам перамагчы зло і дэмантаваць РФ
У Кіеве Ахмед Закаеў правёў шэраг афіцыйных і нефармальных сустрэч. Ён заклікаў сусьветных лідэраў разам змагацца з «русским миром», які ў выпадку паразы Ўкраіны, на яго думку, рызыкуе «прыйсьці ў сям’ю кожнага эўрапейца».