Ва Ўкраіне сканфіскавалі тэхніку трох беларускіх дарожна-будаўнічых трэстаў
Пракуратура Кіева перадала ў кіраваньне Нацыянальнаму агенцтву Ўкраіны ў пытаньнях знаходжаньня, вышуку і кіраваньня актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў, 60 адзінак будаўнічай тэхнікі, якія належалі беларускім кампаніям.