Пракуратура Ўкраіны ідэнтыфікавала 8 расейцаў, якія жорстка катавалі і забілі старасту вёскі на Кіеўшчыне, сярод іх былі «вагнэраўцы»
Сьледчыя Генэральнай пракуратуры Ўкраіны вызначылі асобы пяці расейскіх вайскоўцаў і трох так званых «вагнэраўцаў», датычных да забойства Вольгі Сухенкі, старасты вёскі Матыжын Макараўскага раёну Кіеўскай вобласьці, і яе сям’і.