35 гадоў таму Маціяс Руст пасадзіў свой самалёт ля Крамля. «Плюшавы дэсант» у Беларусі параўноўваюць з тым палётам
28 траўня споўнілася 35 гадоў зь дня пасадкі ў цэнтры Масквы, каля храма Васіля Блажэннага, лёгкага самалёта, кіраванага 19-гадовым немцам Маціясам Рустам. 10 гадоў таму ў Беларусі адбыўся інцыдэнт, параўнальны з палётам Руста: так званы «плюшавы дэсант».