Сайт Саюза палякаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкім матэрыялам
Адпаведнае рашэнне 20 траўня прыняў суд Ленінскага раёну Гародні.
Artykuł Сайт Саюза палякаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкім матэрыялам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сайт незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі nadniemnemgrodno.pl уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адпаведнае рашэнне 20 траўня прыняў суд Ленінскага раёну Гародні, – паведамляе „Вясна”.
Гэта так званы сайт “люстэрка”. Раней, 20 снежня 2021 года “экстрэмісцкімі матэрыяламі” была прызнана інфармацыйная прадукцыя асноўнага парталу Саюзу палякаў Беларусі — znadniemna.pl. Улады заблакавалі доступ да сайту.
Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, журналіст Андрэй Пачобут, а
таксама актывісты з Ліды, Ваўкавыску і Берасця: Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава былі арыштаваныя па так званай “справе палякаў”. Траіх апошніх прымусілі пакінуць Беларусь, Борыс цяпер пад “хатнім арыштам”, Пачобут – надалей за кратамі.
Artykuł Сайт Саюза палякаў у Беларусі прызналі экстрэмісцкім матэрыялам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.